1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Цэнтр бяспекі, кабінет кітаязнаўства, трэнажоры - A.Турчын адкрыў школу новага пакалення ў Смалявічах

02.09.2022

Стыльная сучасная школа ў новым паўночна-заходнім мікрараёне горада-спадарожніка ўпершыню адкрылася 1 верасня для больш як тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. Павіншаваць вучняў, педагогаў і бацькоў прыехаў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, паведамляе Мiнская праўда.

— У цудоўным горадзе Смалявічы, які актыўна зараз развіваецца, упершыню за апошнія 30 гадоў пабудавана новая школа. У мінулым годзе здалі новы дзіцячы сад, ужо пабудавалі дарогу. У гэтым годзе адкрыем новую дашкольную ўстанову, пачнем будаваць паліклініку. Хачу ў гэты дзень пажадаць нам усім моцнага здароўя поспехаў і мірнага яснага неба над галавой і сёння, — сказаў на адкрыцці Аляксандр Турчын.

Кіраўнік Мінскай вобласці павіншаваў навучэнцаў і педагогаў з наваселлем і ўручыў сертыфікат на 10 000 рублёў дырэктару школы Марыне Меркуль.

Тут таксама ёсць зала для заняткаў харэаграфіяй, майстэрні для ўрокаў працоўнага навучання (адна для хлопчыкаў і дзве — швейная і кулінарная — для дзяўчынак).

З зусім незвычайнага — уласны цэнтр бяспекі МНС.

У Год гістарычнай памяці экспазіцыя ў музейным пакоі прысвечана патрыятычнай славе Смалявіччыны.

Новую навучальную ўстанову ў горадзе-спадарожніку ўжо назвалі школай новага пакалення. І дэвіз, з якім будуць жыць настаўнікі і вучні, гэта пацвярджае: "Адзінства ўсіх і унікальнасць кожнага", абвяшчае ён. Гэта значыць, што тут нароўні з вучэбнымі прадметамі будуць удзяляць вялікую ўвагу спартыўнаму і мастацкаму развіццю, выхаванню духоўных каштоўнасцей. Весці дзяцей па дарозе ведаў будуць 84 педагогі.

А што да Смалявіч, хочацца сказаць, што ў горадзе-спадарожніку ў бліжэйшыя два гады ўсё будзе гатова. Тут і зараз ужо ёсць амаль усё для камфортнага жыцця. Паглядзіце які парк, як добраўпарадкаваная набярэжная, — распавёў кіраўнік Мінскай вобласці.

Крынiца: Мінскі аблвыканкам

Усе навіны