1
Галоўная / Кіраўніцтва / Намеснікі старшыні райвыканкама

Намеснікі старшыні райвыканкама

Карака Ігар Мікалаевіч нарадзіўся 24 красавіка 1973 года ў г. Салігорску Мінскай вобласці. У 1996 годзе скончыў Вышэйшае пажарна-тэхнічнае вучылішча Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «інжынер пажарнай тэхнікі і бяспекі». Працаваў на пасадах сярэдняга і старэйшага начальства Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і органаў падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Працаваў намеснікам дырэктара па камунальнай вытворчасці СДУВП " ЖКГ "Комплекс"; начальнікам бюро кадравай і прававой работы аўтатранспартнага цэха ААТ «Беларуськалій»; начальнікам бюро кадравай і прававой работы УП «Калійспецтранс». У 2017 годзе прызначаны начальнікам аддзела кадравай і ідэалагічнай работы УП «Калійспецтранс».
 

З'яўляецца дэпутатам Салігорскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені (2013г.).

13 чэрвеня 2019 года прызначаны на пасаду намесніка старшыні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.


Цыбулёнак Людміла Фёдараўна нарадзілася 11.07.1975 года ў г. Салігорску. У 1996 годзе скончыла Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства, па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2006 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «антыкрызіснае кіраванне прадпрыемствам».

З 1999 па 2010 год працавала ў органах выканаўчай улады Салігорскага раёна.

Да прызначэння на пасаду намесніка старшыні Салігорскага райвыканкама па эканоміцы працавала на пасадзе начальніка Салігорскага раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 2015 г. - намеснік старшыні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.


Алехін Кірыл Аркадзьевіч нарадзіўся 28 кастрычніка 1980 года ў г. Лепель Віцебскай вобласці. Скончыў установу адукацыі "Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія» па спецыяльнасці «сельскае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторыі».

З 2002 года працаваў на розных пасадах у сферах будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Да прызначэння на пасаду намесніка старшыні Салігорскага райвыканкама працаваў намеснікам дырэктара Салігорскага гарадскога ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «ЖКГ«Комплекс », начальнікам упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.

8 чэрвеня 2021 г. прызначаны на пасаду намесніка старшыні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.