1
Галоўная / Рэгіён / Геаграфія

Геаграфія

Салігорскі раён. Раённы цэнтр-горад Салігорск. Размешчаны за 132 км на поўдзень ад Мінска і з'яўляецца буйным цэнтрам горна-хімічнай прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Салігорскі раён мяжуе са Слуцкім, Любанскім, Капыльскім раёнамі Мінскай вобласці, Жыткавіцкім – Гомельскай, Лунінецкім і Ганцавіцкім – Брэсцкай вобласці. Яго плошча складае 2,5 тыс. кв. км. па тэрыторыі раёна, больш за 38,8 працэнта якога занята лясамі, працякаюць рэкі: Случ з прытокамі Морач, Лань; размешчаны азёры чырвонае, Святое, Саковіцкае, Даманавіцкае, вадасховішча Салігорскае.

Адміністрацыйна раён падзелены на 11 сельсаветаў. Колькасць насельніцтва, якое пражывае ў 170 населеных пунктах складае 127 415 чалавек (з іх 98 590 тыс.пражываюць у Салігорску).