1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

З клопатам аб бяспецы малой радзімы

09.06.2020

У рамках рэспубліканскай акцыі "З клопатам аб бяспецы малой радзімы" ратавальнікі Салігоршчыны працягваюць праводзіць інфармацыйна-тлумачальную працу сярод насельніцтва.

Так, "пад позірк" работнікаў МНС трапляюць грамадзяне сталага ўзросту. Спецыялісты адпраўляюць жыхарам сельскіх населеных пунктаў "вестачкі бяспекі", супрацьпажарныя календары і іншую наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Дапаўняюць канверты яркія малюнкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і пералік асноўных правілаў навядзення парадку на зямлі.

Ратавальнікі ўпэўнены, што такая цікавая карэспандэнцыя будзе нагадваць асновы бяспекі, а таксама ўнясе разнастайнасць у вечары бабуль і дзядуляў.

Усе навіны