Вайскоўцы наведалі Салігорскі аддзел Дэпартамента аховы МУС

У рамках прафарыентацыі моладзі Салігорскі аддзел Дэпартамента аховы МУС чарговы раз правёў дзень адчыненых дзвярэй.
Гасцямі ўстановы сталі вайскоўцы 7-ай асобнай патрульнай роты вайсковай часці 3310 унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, дыслакаванай у нашым горадзе. Гэта маладыя людзі, прызваныя на тэрміновую службу з усіх куткоў рэспублікі.
Ваеннаслужачых пазнаёмілі з задачамі і дзейнасцю Салігорскага аддзела аховы, парадкам паступлення на службу, правамі супрацоўнікаў і сацыяльнымі льготамі.
Пасля звальнення ў запас маладыя людзі напэўна задумаюцца аб выбары прафесіі. Не выключана, што хтосьці з цяперашніх удзельнікаў пазнавальнай экскурсіі вырашыць паступіць на службу ў Салігорскі аддзел Дэпартамента аховы ў якасці міліцыянта, міліцыянта-кіроўцы, міліцыянта-кінолага і г. д.
Служыць у Салігорскім аддзеле Дэпартамента аховы могуць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўню адукацыі выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў.
Крыніца: Шахцёр