1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Першыя тысячнікі Салігорскага раёна. Хто яны?

01.08.2022

Уборачная ідзе хуткімі тэмпамі. І ў Салігорскім раёне ёсць першыя тысячнікі. Сваю першую тысячу тон збожжа намалаціў камбайнер ААТ "Гарняк" Дзмітрый Кунгер. Вадзіцель Міхаіл Цуба на адвозцы збожжа таксама перасягнуў мяжу ў першую тысячу тон збожжа.

Кіраўнік ААТ "Гарняк" Канстанцін Ліпай аб сваіх людзях кажа так: "Нашы людзі разумеюць, што такое хлеб. У Дзімы гэта чатырнаццаты сезон, Міша працуе на МАЗе каля 20 гадоў і ў страду адвозіць зерне. Уборка-такая заразная штука , - з гумарам адзначае кіраўнік, - калі два сезоны адпрацаваў, то ў трэці, калі надыходзіць час жніва, усё, цябе цягне сюды. Я ведаю масу прыкладаў, калі людзі проста-проста заражаюцца гэтай, у добрым сэнсе слова, хваробай, і працуюць на ўборцы збожжавых з году ў год.

У гаспадарцы, калі глядзець па паказчыках, у 2021 годзе па ячменю ўраджайнасць на 6 цэнтнераў з гектара вышэй леташняга. Кіраўнік гаспадаркі спадзяецца, што ў гэтым годзе збожжавыя пацешаць выніковым зборам.

Павіншавалі першых тысячнікаў нашага раёна начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Салігорскага райвыканкама Арташэс Саакян, старшыня Салігорскага райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Мікалай Ткачык і кіраўнік ААТ "Гарняк" Канстанцін ліпай.

Крынiца: Шахцёр

Усе навіны