1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Намеснік губернатара Мінскай вобласці з рабочай паездкай наведаў УВП "Ніва"

19.06.2020

18 чэрвеня намеснік губернатара Мінскай вобласці Мікалай Рагашчук з рабочай паездкай наведаў УВП "Ніва".

Аб'ектамі ўвагі чыноўніка сталі вытворчыя падраздзяленні шматпрофільнага машынабудаўнічага прадпрыемства, якое, "нягледзячы на няпросты эканамічны перыяд, працуе стабільна і цалкам выконвае запланаваную інвестыцыйную праграму па абнаўленні і тэхнічным пераўзбраенні вытворчых магутнасцяў".

"Доля Салігорскага раёна адна з асноўных у валавым рэгіянальным прадукце Мінскай вобласці. Так, у асноўным дзякуючы такому гіганту прамысловасці, як "Беларуськалій". Але на Салігоршчыне ёсць і іншыя прадпрыемствы (у большасці сваёй, прыватнай формы ўласнасці), якія даюць прамысловыя аб'ёмы, працоўныя месцы, годную заработную плату і сацыяльны пакет. "Ніва-Холдынг" - яркі таму прыклад", - адзначыў Мікалай Рагашчук.

На прадпрыемствах холдынгу (а іх больш за дзесятак) працуе каля 2,5 тысяч чалавек. Сярэдняя заработная плата складае 1,5 тысячы рублёў. Сёлета запланаваны прырост па інавацыйных відах прадукцыі - стварэнне новых узораў буравой і камбайнавай тэхнікі і г.д. Нават перыяд крызісу тут называюць "часам перадышкі", якi можна прысвяціць творчасці і асваенню новых відаў прадукцыі, з якой "Ніва-Холдынг" будзе выходзіць з крызіснай сітуацыі, каб падаць і прадаць на рынку больш дасканалыя віды тэхнікі, што вырабляецца ім.

Генеральны дырэктар УВП "Ніва" Кіруючай кампаніі холдынгу "Ніва-Холдынг" Аляксандр Рамановіч з удзячнасцю адзначыў тое, з якім разуменнем калектыў холдынгу ставіцца да сітуацыі, якая стварылася з-за пандэміі каранавіруса. І гэта ніякім чынам не адбіваецца на выніках праведзенай працы.

Усе навіны