1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Летняя занятасць салігорскай моладзі - трэці працоўны семестр пачаўся

04.06.2020

Студатрадаўскі рух працягвае заставацца адным з самых папулярных напрамкаў дзейнасці ГА "БРСМ". Сярод навучэнскай моладзі Салігорска штогод шмат жадаючых знайсці падпрацоўку на час летніх канікул. Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне дае такую магчымасць рабятам. Для актывістаў і кіраўніцтва БРСМ такая цікавасць і запатрабаванасць з боку школьнікаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў - гэта адна з адзнак працы. А для моладзі выдатная нагода праявіць сябе, паспрабаваць нешта новае, знайсці новых сяброў і зарабіць першыя грошы.

Сёлета ў Салігорскім раёне плануецца арганізаваць працу атрадаў па наступных напрамках: педагагічны, сэрвісны, экалагічны і будаўнічы. Рабяты будуць задзейнічаны на прадпрыемствах і ў арганізацыях нашага раёна, дзе могуць выконваць пэўную працу. Паводле папярэдніх разлікаў уцягнутымі ў працоўную дзейнасць на працягу летняга перыяду будуць каля 100 чалавек.

Салігорскі РК ГА "БРСМ" ужо абвясціў аб адкрыцці трэцяга раённага працоўнага семестра. Першымі пуцёўкі і прызначэння на месца працы атрымалі рабяты з ДУА "Салігорскі дзяржаўны каледж". Будаўнічаму атраду "Перамозе-75" уручыла пуцёўкі трэцяга працоўнага семестра-2020 сакратар першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" УА "Салігорскі дзяржаўны каледж".

Усе навіны