1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Дзецям - "пасылкі бяспекі" ад МНС

17.07.2020

Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя "Канікулы без дыму і агню!" крочыць па салігорскай зямлі. Рабятам, якія адпачываюць у дзіцячых аздараўленчых лагерах, супрацоўнікі гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях дапамогуць арганізаваць вольны час незабыўна і з карысцю. Так, раённыя ратавальнікі рыхтуюць для дзетак арыгінальны сюрпрыз - "пасылкі бяспекі".

У пасылках юныя салігорцы атрымаюць яркія кніжкі-размалёўкі з героямі "Чароўнай кнігі МНС", друкаваны даведнік па мабільнаму дадатку "МНС Беларусі: дапамога побач", пазнавальны часопіс для моладзі "Юны выратавальнік", брашуры з эгідай акцыі, закладкі з напамінам "5 крокаў выратавання", спецыяльныя карткі з гульнямі МНС і многае іншае.

Адзначым, што такі фармат навучання падрастаючага пакалення незвычайны, але ратавальнікі перакананыя, што на сённяшні дзень вельмі актуальны. Між тым, педагогі дапамогуць рабятам у лагеры не толькі аздаравіцца, але і ўспомніць важныя правілы бяспекі.

shahter.by

Усе навіны