За парты на Міншчыне сядуць 18,3 тыс. першаклашак
25.08.2022

У новым навучальным годзе дзіцячыя сады, школы і ўстановы прафесійнай адукацыі цэнтральнага рэгіёна прымуць 237,2 тыс. чалавек.
За парты сядуць 18, 3 тыс. першакласнікаў, а гэта на 1000 больш, чым у мінулым годзе.
Адукацыйны працэс будуць ажыццяўляць больш за 29 тысяч педагагічных работнікаў.
На падрыхтоўку ўстаноў адукацыі па ўдакладненым гадавым плане ў бюджэце вобласці прадугледжана 21,84 млн. рублёў.
З іх -
-
на бягучы рамонт накіравана 12,15 млн. рублёў,
-
на капітальны - 3,22 млн. рублёў,
-
на набыццё абсталявання - 6,47 млн. рублёў.
Рамонту падлягалі 364 установы адукацыі. На 17 жніўня сертыфікаты гатоўнасці атрымалі 91,9 працэнта школ.
Крынiца: Мінскі аблвыканкам