1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Старшыня Салігорскага райвыканкама наведаў Старобінскі торфабрыкетны завод

15.07.2020

14 ліпеня старшыня Салігорскага райвыканкама А.Л. Жайловіч пабываў на Старобінскім торфабрыкетным заводзе, дзе сустрэўся з працоўным калектывам.

Адзначым, што ААТ "Старобінскі торфабрыкетны завод", які праз 2 гады адзначыць свой паўвекавы юбілей, з'яўляецца адным з найбуйнейшых у Беларусі вытворцам і пастаўшчыком паліўных брыкетаў. На прадпрыемстве, узначаленым С.А. Дзяружковым, працуюць высокакваліфікаваныя кадры і спецыялісты, пастаянна ўдасканальваюцца тэхналагічныя працэсы, якія забяспечваюць якасць усіх відаў работ і канчатковага прадукту.

Работнікі Таварыства з цікавасцю слухалі кіраўніка раённай адміністрацыі, які расказаў аб праведзенай рабоце і задачах, вызначаных на перспектыву.

Так, напрыклад, гаворка ішла аб развіцці Салігорскага раёна і будаўніцтве жылля. Як распавёў Андрэй Леанідавіч, у перыяд з верасня мінулага года і да лета па цяперашні час быў дапрацаваны генеральны план шахцёрскай сталіцы, распрацавана дэталёвая планіроўка 21-га мікрараёна, вядуцца работы па планіроўцы 22-га. Адзначым, што Салігорск - горад унікальны, бо праз падземныя падпрацоўкі, якія праходзяць вакол ААТ "Беларуськалій" тэрыторыя пад забудову вельмі мінімізаваная.

Паралельна з планамі забудовы Салігорска на наступны год райвыканкамам накіраваныя запыты на развіццё індывідуальных жылых забудоў, у тым ліку на тэрыторыі г.п. Старобін.

Сёлета ў Старобіне здадзены ў эксплуатацыю 5-павярховы сацыяльны дом на вуліцы Каржа, зараз прадбачыцца будаўніцтва чарговага аб'екта - жылога дома для шматдзетных сем'яў на вуліцы Маладзёжнай гарпасёлка.

На сустрэчы ішла размова і аб рабоце жыллёва-камунальнай службы ў раёне. Што тычыцца Старобіна, то тут трэба будзе вырашыць нямала пытанняў, якія тычацца добраўпарадкавання, таксама вельмі актуальнае пытанне аб ліўневай каналізацыі.

Андрэй Леанідавіч адзначыў, што пакуль якасць і эфектыўнасць працы СГУПП "ЖКГ "Комплекс" пакідае жадаць лепшага па розных прычынах.

На думку А.Л. Жайловіча, кіраўніка прадпрыемства павінны адрозніваць, перш за ўсё, неабыякавасць і адказнасць у працы. Старшыня Салігорскага райвыканкама паведаміў аб прызначэнні новага кіраўніка СГУПП "ЖКГ "Комплекс" - П.В. Рыжука, які раней працаваў на пасадзе галоўнага інжынера ГКУП "Салігорскводаканал".

У гутарцы з работнікамі прадпрыемства абмяркоўвалася і пытанне аб рамонце дарог, у прыватнасці, аб рэканструкцыі аўтадарогі Р-23 Мінск-Мікашэвічы, якая "стратэгічна" важная для работнікаў г.п. Старобіна.

Дырэктар ААТ "Старобінскі торфабрыкетны завод" С.А. Дзяружкоў распавёў аб надзённых справах прадпрыемства, новых відах прадукцыі.

На думку А.Л. Жайловіча, нягледзячы на няпростыя сітуацыі, абумоўленыя часам, калектыў працуе зладжана і, па вялікім рахунку, накіраваны на правільную задачу - рухаць прадпрыемства наперад.

shahter.by

Усе навіны