Правы і абавязкі грамадзян пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур
Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 года
№433-3 "Аб асновах адміністрацыйных працэдур»
(Вынятка)
Артыкул 10. Правы зацікаўленых асоб
звяртацца з заявамі
ва ўпаўнаважаныя органы;
бясплатна
атрымліваць ад ўпаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб
адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту
за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
атрымліваць ад
ўпаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
прымаць удзел у
ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур асабіста і (або) праз сваіх
прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;
знаёміцца з
матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяваў, у тым ліку з атрыманымі
ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый
дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных
працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб
дзяржаўных сакрэтах , камерцыйнай ці іншай ахоўваемай законам тайны;
атрымліваць
адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх);
адклікаць сваю заяву
ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;обжаловать
принятые административные решения;
адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя
гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 11. Абавязкi зацікаўленых асобаў
ветліва ставіцца да работнікаў ўпаўнаважаных органаў, не дапускаць
нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;
прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя
ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якiя прадстаўляюцца зацікаўленымі
асобамі, а таксама дакументы, названыя ў абзацах другім-сёмым часткi першай
пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку выпатрабавання такіх дакументаў;
ўносіць плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных
працэдур;
своечасова інфармаваць ўпаўнаважаныя органы
аб змене месца жыхарства (месца знаходжання), месца знаходжання ў перыяд
ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя
гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 111. Правы і абавязкі
трэціх асоб
атрымліваць ад ўпаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у
ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (ўдзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі
ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі
і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур,
рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных
сакрэтах, камерцыйнай ці іншай ахоўваемай законам тайны;
адклікаць сваю
згоду (у тым ліку выяўленае шляхам прастаўлення подпісу на заяве зацікаўленай
асобы) на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да заканчэння
ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
абскардзіць
прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
адклікаць сваю
адміністрацыйную скаргу;
ажыццяўляць іншыя
правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб
адміністрацыйных працэдурах.
2. Трэція асобы
абавязаны:
ветліва ставіцца да
работнікаў ўпаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых
слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;
выконваць іншыя
абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб
адміністрацыйных працэдурах.