1
Галоўная / Асабісты прыём / Графік асабістага прыёму грамадзян кіраўніцтвам Салігорскага раённага выканаўчага камітэта / Папярэдні запіс на асабісты прыём да старшыні Салігорскага райвыканкама

Папярэдні запіс на асабісты прыём да старшыні Салігорскага райвыканкама

На падставе пункта 66 Рэгламенту Салігорскага раённага выканаўчага камітэта, зацверджанага рашэннем Салігорскага раённага выканаўчага камітэта ад 8 чэрвеня 2018 г.       № 823 (са зменамі, унесенымі рашэннем Салігорскага райвыканкама 26 лютага 2021 г. № 302), асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшынёй, намеснікамі старшыні і кіраўніком спраў райвыканкама праводзіцца па графіку, зацверджанаму старшынёй райвыканкама. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца аддзелам па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.

Разгляд пытання аб запісу на асабісты прыём да старшыні райвыканкама магчыма пасля ажыццяўлення асабістага прыёму намеснікамі старшыні райвыканкама або кіраўніком спраў райвыканкама.

Кансультаванне па пытаннях запісу на асабісты прыём па тэлефонах: 23 73 51, 23 73 06.

Папярэдні запіс на асабісты прыём да старшыні Салігорскага райвыканкама ажыццяўляе аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб (1 паверх, правае крыло будынка райвыканкама, уваход асобны) у працоўныя дні (панядзелак - пятніца) і гадзіны (з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30).