Парадак абскарджвання адміністрацыйных рашэнняў
Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 года №433-3 "Аб асновах
адміністрацыйных працэдур»
Артыкул 30. Парадак абскарджання адміністрацыйнага рашэння
1.
Зацікаўленая асоба і трэцяя асоба валодаюць правам на абскарджанне
адміністрацыйнага рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку.
2.
Адміністрацыйная скарга накіроўваецца ў вышэйстаячы дзяржаўны орган (вышэйшую
арганiзацыю) альбо ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, да кампетэнцыі якіх у
адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь адносіцца разгляд такіх скаргаў (далей - орган, які разглядае скаргу).
3.
Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца пасля
абскарджання такога рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку, калi iншы
парадак абскарджвання не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.
У
выпадку адсутнасці органа, які разглядаў скаргу, адміністрацыйнае рашэнне
ўпаўнаважанага органа можа быць абскарджана непасрэдна ў суд.
Абскарджанне
адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з
грамадзянскім працэсуальным або гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам.
Артыкул 31. Тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі
1.
Адміністрацыйная скарга можа быць пададзеная ў орган, які разглядае скаргу, на
працягу аднаго года з дня прыняцця абскарджваемага адміністрацыйнага рашэння.
2.
Орган, які разглядае скаргу, мае права аднавіць тэрмін падачы адміністрацыйнай
скаргі ў выпадку пропуску такога тэрміну па ўважлівай прычыне (цяжкая хвароба,
працяглая камандзіроўка і інш.).